11-12 кастрычніка прайшоў форум для студэнцкага актыву інтэрнатаў універсітэта

«Змяню ўвесь свет! Пачну з сябе!». Менавіта пад такім дэвізам 11-12 кастрычніка прайшоў форум для студэнцкага актыву інтэрнатаў універсітэта.

У рамках форума адбылася сустрэча студэнтаў з рэктарам універсітэта, доктарам навук, прафесарам В.І.Качурка, першым прарэктарам універсітэта Г.Я.Жыткевіч.

У працы форума таксама бралі ўдзел загадчык аддзела грамадскага здароўя Баранавіцкага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі А.І.Занько, лекар валеолог аддзела грамадскага здароўя Баранавіцкага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Л.М.Кіслая, загадчык інтэрнатам па вул. Убарэвіча, 18 Н.А.Болатава, загадчык інтэрнатам па вул. Убарэвіча, 20 В.С.Горбач, загадчык інтэрнатам па вул. Убарэвіча, 22 А.А.Коўш.

На працягу першага дня студэнты падзяліліся вопытам работы сектараў студэнцкага савета інтэрната, склалі планы працы сектараў студэнцкіх саветаў на навучальны год, прынялі ўдзел у дэбатах «План працы нашага сектара - самы лепшы!». Завяршыўся дзень танцавальна-забаўляльнай праграмай «Змяню ўвесь свет! Пачну з сябе».

Цікава і насычана прайшоў другі дзень у г. Мінску: студэнты наведалі Нацыянальную бібліятэку Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, тэатр Кінаакцёра (спектакль «Рабаванне апоўначы»), тэатр ім. М.Горкага (спектакль «Пані каханку»).

2012-10-23

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ