У БарДУ Міжнародны дзень студэнта прайшоў пад дэвізам «Студэнты ўсіх краін, яднайцеся!"і германскіх моў «VIP»

У канцэрце, арганізаваным спецыялістамі студэнцкага клуба пры падтрымцы аддзела выхаваўчай работы з моладдзю і аддзела міжнароднай і інавацыйнай дзейнасці, прынялі ўдзел не толькі творчыя калектывы ўніверсітэта, але і замежныя студэнты.
Пяць нацыянальных сцягоў – Турцыі, Туркменістана, Шры-Ланкі, Казахстана і Беларусі, - якімі была ўпрыгожаная сцэна, акцэнтавалі ўвагу на тое, што ва ўніверсітэце шануюць традыцыі дружбы народаў.
Гледачы «на ўра!" прымалі ўсе канцэртныя нумары ў выкананні студэнтаў: беларускія народныя песні ў выкананні народнага ансамбля «Музычны гасцінец"; песні пра каханне на роднай мове студэнтаў з далёкай Шры-Ланка; лезгінка, старадаўні танец Кушт-депдзі ў выкананні студэнтаў з Туркменістана; вясёлая сцэнка з жыцця студэнтаў і жартоўны мюзікл пра муху-Цакатуху, прадстаўленыя акцёрамі народнага тэатра мініяцюр «Сафіт», - толькі некаторыя з іх.
Заключным акордам канцэрту стала сумеснае выкананне гімна БарДУ.
Варта адзначыць, што на гэтым свята не скончылася: усіх чакала культурна-дасугавая праграма, падрыхтаваная крэатыў-камандай факультэта славянскіх і германскіх моў «VIP».

2012-11-29

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ