7 снежня 2012 года на плошчы імя Леніна адбылося урачыстае адкрыццё Гарадской Елкі

7 снежня 2012 года на плошчы імя Леніна адбылося урачыстае адкрыццё Гарадской Елкі. У святочнай канцэртнай праграме прымалі ўдзел мастацкія калектывы горада, у тым ліку і прадстаўнікі студэнцкага клубу Баранавіцкага Дзяржаўнага універсітэта. Публіка авацыямі сустракала нашых студэнтаў. Вакалістка народнай студыі эстраднай песні «Талент», Алеся Лапіна, выканала навагоднюю песню ў дуэце з Дзедам Марозам. А частку экзотыкі унес у праграму вечара мастацкі нумар замежных студэнтаў, якія прыехалі да нас вучыцца з сонечнай дзяржавы Шры-Ланка. Юнакі выканалі песню аб сяброўстве на роднай мове, а ў заключэнні павіншавалі ўсіх гаражан па-рускі, чым вызвалі ў гледачэй яшчэ большае захапленне.

Дарагія выкладчыкі і студэнты БарДУ! Віншуем вас з надыходзячым Новым 2013 годам! Хай Новы год будзе для вас багатым на поспехі, а таксама на прыемные і радасныя падзеі.

2012-12-13

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ