Старшыня гарвыканкама Віктар Іванавіч Дзічкоўскі правёў адкрытую лекцыю на тэму " Сацыяльна-эканамічнае развіццё г. Баранавічы ў 2012 годзе"

«Поспех не прыходзіць проста так ...»

Адказаў старшыня Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта Віктар Іванавіч Дзічкоўскі на пытанне аб сакрэце свайго поспеху на прафесійнай ніве падчас сустрэчы з выкладчыкамі, супрацоўнікамі і студэнтамі Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэта. Старшыня гарвыканкама правёў адкрытую лекцыю на тэму " Сацыяльна-эканамічнае развіццё г. Баранавічы ў 2012 годзе".

В.І.Дзічкоўскі распавёў аб эканамічным развіцці горада, знешнеэканамічнай дзейнасці прадпрыемстваў горада, аб рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, узроўні беспрацоўя ў горадзе, а таксама аб забяспечанасці жыллём насельніцтва горада, адзначыўшы, што працэнт забяспечанасці жыллём вышэй, чым у іншых гарадах вобласці.

Студэнты і выкладчыкі актыўна ўступілі ў дыялог з старшынёй гарвыканкама. Іх цікавілі пытанні падтрымкі студэнтаў, уключаных у банк даных адоранай і банк даных таленавітай моладзі, а таксама студэнтаў, уключаных у перспектыўны кадравы рэзерв Брэсцкай вобласці, пытанні аб забудове горада ў найбліжэйшай будучыні, а таксама пытанне аб стварэнні банка дадзеных вакансій для студэнтаў і інш. Віктар Іванавіч адказаў на ўсе пытанні прысутных і напярэдадні Новага года павіншаваў усіх з надыходзячым святам.

2012-12-17

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ