11 студзеня ў рамках дагавора аб супрацоўніцтве адбылося пашыранае паседжанне Савета ўніверсітэта з удзелам дэлегацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

11 студзеня ў рамках дагавора аб супрацоўніцтве адбылося пашыранае паседжанне Савета ўніверсітэта з удзелам дэлегацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта на чале з рэктарам, прафесарам, акадэмікам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргеем Уладзіміравічам Абламейка.

Падчас выступлення прафесар С.У.Абламейка расказаў пра адукацыйную, навуковую, міжнародную праектную дзейнасць, публікацыйную актыўнасць прафесарска-выкладчыцкага складу і студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Рэктар БДУ таксама адзначыў, што ў сусветным рэйтынгу ўстаноў вышэйшай адукацыі БДУ займае 596 месца, а сярод устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі – 1. Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт сярод 55 устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі займае 25 месца.

Абмен вопытам з'яўляецца неад'емным кампанентам плённага супрацоўніцтва паміж установамі вышэйшай адукацыі. Такія сустрэчы неабходны для паспяховага ўзаемадзеяння, пабудовы сяброўскіх і ўзаемавыгадных партнёрскіх сувязяў, што стварае аснову поспеху ва ўсіх кірунках дзейнасці ўніверсітэта.

2013-01-14

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ