Дэлегацыя універсітэта з ліку лідэраў розных катэгорый прыняла ўдзел ў рэспубліканскім спартыўна-мастацкім свяце «Моладзь – надзея і будучыня Беларусі»

Дэлегацыя універсітэта з ліку лідэраў розных катэгорый прыняла ўдзел разам з больш чым з тысячай студэнтаў з 20 ВНУ Беларусі ў рэспубліканскім спартыўна-мастацкім свяце «Моладзь – надзея і будучыня Беларусі».

Свята прайшло ў горадзе Горкі (Магілёўская вобласць) з 24 па 26 студзеня. «Студэнцтва святкуе ў гэтыя зімовыя дні пачатак канікул, і рэспубліканскае свята стала іх яркім упрыгожваннем», – адзначыў у сваім прывітанні намеснік міністра адукацыі Віктар Якжык.

Праграма свята была насычаная.

Урачыстае адкрыццё свята адбылося на базе Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прыняў удзел і народны тэатр моды «Світа» БарДУ (кіраўнік М.В.Лукашевич).

Кіраўнікі дэлегацыі (П.И.Папко і М.В.Лукашевич) у рамках выставы праектаў грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці і моладзевых ініцыятыў прадставілі дасягненні ўніверсітэта ў дадзенай дзейнасці – 53 найбольш значныя апублікаваныя выданні і аўтарскія рукапісы, у тым ліку 4 навукова-метадычныя выданні, 9 вучэбна-метадычных выданняў, 7 метадычных выданняў, 3 драматычныя творы, 5 метадычных матэрыялаў, 25 праектаў і распрацовак «з вопыту работы».

Спартсмены спартыўнага клуба БарДУ абаранялі гонар універсітэта у спартыўным свяце «Формула будучыні: моладзь + здароўе» (лыжныя гонкі - Пятліцкі Аляксандр, НФ-51, Мамацюк Яна, НФ-11, плаванне – Шляйко Анастасія, ІСТ-21, Рубцоў Мікіта, АТП-21).

Рапута Таццяна, каардынатар сектара праекта «Школа лідэра «Творчы актывіст XXI стагоддзя «, АН-52 і Маматюк Яна, НФ-11 выступілі ў рамках секцый круглага стала з прэзентацыяй дзейнасці ўніверсітэта па развіццю студэнцкага самакіравання і фарміраванні здаровага ладу жыцця.

Пад несмалкаемыя апладысменты на працягу 5 хвілін творчы марафон «Нашы таленты – табе, Беларусь!» адкрыў тэатр моды «Світа» (Астахаў Аляксей, АТП-21, Брагіна Марыя, АН-44, Жанкевіч Раман, АТП-32, Казека Марына, НА-51, Круковіч Аляксандр, ПХ-51, Куль Юлія, ТС-31, Лакуста Кацярына, ЭТ-21, Малевіч Анастасія, ЭТ-32, Мецко Вераніка, М-32, Налівайка Наталля, М-42, Альшэўскі Аляксандр, ЭОП-51, Паўлоўскі Уладзіслаў, ЭТ-22, Радаева Валерыя, АТ-41, Цімохін Зміцер, АТ-31, Томчык Алег, НБ-51, Хурс Юлія, ЭОП-31, Чарняўскі Арцём, ПХ-32).

Усе ўдзельнікі свята не толькі годна прадставілі свой універсітэт, але пазнаёміліся з БДСГА, знайшлі сабе новых знаёмых з іншых устаноў вышэйшай адукацыі, з карысцю правялі час.

2013-02-01

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ