У спартыўна- аздараўленчым комплексе БДУ «Брыганціна» аздараўленне прайшлі 9 студэнтаў БарДУ

А гэтую магчымасць яны атрымалі дзякуючы запрашэнню рэктара БДУ С.У.Абламейка падчас візіту дэлегацыі БДУ ў наш універсітэт і сумеснага рашэння рэктара ўніверсітэта В.І.Качурка і прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў універсітэта (старшыня А.В.Яцкевіч) аплаціць адпачынак студэнтаў. Студэнты 7 дзён адпачывалі БЯСПЛАТНА.

Студэнты БарДУ былі выбраны з ліку лідэраў розных катэгорый, улічваючы іх дасягненні ў асноўных відах студэнцкай дзейнасці.

У «Брыганціне» актывісты штодня размаўлялі са студэнтамі вядучага ВНУ, наведвалі трэнінгі, басейн, гулялі ў тэніс, валейбол, більярд, каталіся на лыжах, а ў вечары хадзілі на дыскатэку. Усё гэта дало вялікі зарад энергіі і эмоцый, новыя знаёмствы і асалоду ад зімовай прыроды.

Вярнуўшыся дадому, студэнты БарДУ не толькі адпачылі, але і прывезлі з сабой дыпломы за актыўны і крэатыўны удзел у трэнінгах па псіхалогіі, а таксама Антон КАРАСЬ быў узнагароджаны дыпломам за перамогу ў спаборніцтвах па більярдзе.

Невялікія водгукі адпачылых студэнтаў у «Брыганціна»:

  • Дзіяна РУСАКЕВІЧ: Тыдзень праляцеў з выдатным настроем і адпачынкам. Запомніўся кожны дзень!
  • Вольга ІВАНЮК: Я пазнаёмілася з вельмі цікавымі людзьмі. Хацелася б часцей мець магчымасць прыязджаць на такі адпачынак.
  • Ксенія ПШЫДАТАК: Я магу ахарактарызаваць гэты час трыма словамі: пазітыў, сяброўства, спорт!

Дзякуй «Брыганціна» за цудоўны адпачынак! , І ўсім, хто нам яго арганізаваў.

2013-02-05

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ