Студэнты БарДУ адсвяткавалі Дзень Валянціна

У культурна -творчым цэнтры ўніверсітэта 14 лютага адбыўся шоу -конкурс «У Дзень Святога Валянціна ...».

Арганізатарамі мерапрыемства стаў студэнцкі клуб пры садзейнічанні аддзела выхаваўчай работы і выхавальнікаў інтэрнатаў. Па ўмовах конкурсу , удзел у ім прымалі студэнты , якія пражываюць у інтэрнатах. Галоўнымі героямі вечара былі тры пары: інтэрнат № 1 – Анаеў Анамырат і Джанет Башымава ; інтэрнат № 2 – Навуменка Сяргей і Давідзюк Ксенія ; інтэрнат № 3 – Прохар Сяргей і Блінец Валерыя. Конкурсная праграма была разнастайная: юнакі і дзяўчаты прысвячалі адзін аднаму вершы і песні , танцавалі і крэатывілі . Па выніках конкурсу перамагла пара Навуменка Сяргея і Давідзюк Ксеніі . Галоўным прызам для іх стала рамантычнае спатканне ў кіно , білет на якое далі партнёры мерапрыемства – адміністрацыя кінатэатра «Звезда ». Аднак н е былі забыты і астатнія канкурсанты. Яны атрымалі суцяшальныя прызы. Пасля заканчэння шоу -праграмы адбылася студэнцкая дыскатэка.Студэнтаў чакалі музычныя хіты і вясёлыя конкурсы.

2013-02-21

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ