Конкурс інтэлекту, спорту і прыгажосці «Містэр БарДУ-2013» адбыўся 21 лютага ў культурна-творчым цэнтры ўніверсітэта

Арганізатарамі свята стаў студэнцкі клуб пры садзейнічанні прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў і гандлёвага цэнтра «Алюр». Конкурс быў прымеркаваны мужнаму святу – Дню абаронцу Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Восем лепшых прадстаўнікоў моцнага полу ўніверсітэта паўсталі перад гледачамі ў даволі нечаканых для ўсіх вобразах. Кожны прадэманстраваў сваё ўменне трымацца на сцэне, асаблівы талент, эрудыраванасць, а таксама даў магчымасць за некалькі хвілін паглядзець усім прысутным чым ён жыве і захапляецца. Дапамогу ўдзельнікам у падрыхтоўцы да конкурсу аказвалі ўсе крэатыў-каманды факультэтаў, але асабліва імкнуліся падтрымаць прадстаўнікоў свайго факультэта ўдзельніцы крэатыў-каманды VIP факультэта славянскіх і германскіх моў. Намінацыі сярод хлопцаў размеркаваліся наступным чынам:

«Містэр Інтэлект» – Марк Кабушка (ФЭП)
 »Містэр Патрыёт» – Павел Гарбар (ІФ)
«Містэр Крэатыў» – Дзмітрый Цімохін (ФСГМ)
«Містэр Спорт» – Аляксандр Гінель (ФПП)
«Містэр Фота» – Павел Мароз (ФСГМ)
«Містэр Майстар ўмелыя рукі» – Ілля Гіль (ІФ)
Тытул «Віцэ містэр БарДУ-2013» з 118 набранымі баламі дастаўся Арцёму Сілковичу (ФПП)
Ну, а званне «Містэр БарДУ-2013», з адрывам у адзін бал, заваяваў Ігар Саланевіч (ФЭП).

2013-02-25

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ