Для студэнтаў 1-га курса факультэта педагогікіі псіхолагіі праведзены відэалекторый «Усё ў жыцці можна выправіць, пакуль ты жывы!»

Праблема суіцыдальных паводзін традыцыйна прыцягвае ўвагу грамадства. У грамадскай свядомасці самагубства належыць да тых складаным з'яў жыцця, да якіх адчуваюць дваістае стаўленне. З аднаго боку, чалавек, які пакончыў з сабой, выклікае жаль і спачуванне. З іншага – сам факт суіцыду асуджаецца як грэх, і нават злачынства.

5 сакавіка для студэнтаў 1-га курса факультэта педагогікі і псіхолагіі , педагогам-псіхолагам А.В.Міхновіч і педагогам сацыяльным І.С.Булыга праведзены відэалекторый па прафілактыцы суіцыдальных паводзін «Усё ў жыцці можна выправіць, пакуль ты жывы!»

У рамках інфармацыйна-змястоўнага блока сустрэчы, студэнты былі праінфармаваны аб асноўных матывах, якія падахвочваюць да здзяйснення суіцыду, аб характэрных рысах суіцыдальна накіраваных асоб, а так жа аб фактарах, якія ўтрымліваюць чалавека ад суіцыдальных паводзін:

Другі этап сустрэчы быў працягнуты праглядам відэафільма «Адкрыцьцё» і далейшым яго абмеркаваннем. Студэнтам была прадастаўлена магчымасць яшчэ раз задумацца пра галоўныя каштоўнасці чалавечага жыцця.

2013-03-13

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ