У рамках культурнага абмену БарДУ сустракаў дэлегацыю студэнтаў міжнароднага эканоміка-гуманітарнага ўніверсітэта ім. акадэміка С.Дзем'янчука

10 сакавіка 2013 г ода ўстанова адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» у рамках культурнага абмену сустракаў дэлегацыю студэнтаў міжнароднага эканоміка-гуманітарнага ў ніверсітэта ім.акадэміка С.Дем'янчука з Роўна (Украіна).

11 с акавіка 2013 года адбылася канцэртная праграма творчых калектываў МЭГУ ў гарадскім Доме культуры «І Зноў МЭГУ з намі!». Па заканчэнні канцэртнай праграмы для студэнтаў, супрацоўнікаў і выкладчыкаў БарДУ і МЭГУ праведзена дыскатэка. 12 сакавіка для гасцей арганізавана экскурсія ў горад Нясвіж з наведваннем ГУ «Нац ыя нальны гісторыка-культурны музей-запаведнік Нясвіж». Далей усім жадаючым была прапанавана экскурсія па горадзе Баранавічы з наведваннем Парку культуры і адпачынку.

2013-03-19

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ