З абласнога тура Міжнароднага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства сярод устаноў вышэйшай адукацыі «Каралева Вясна – 2013» студэнткі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта вярнуліся з тытуламі

Конкурс быў арганізаваны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Цэнтральным камітэтам ГА «БРСМ». Абласны этап яго праходзіў у Палескім дзяржаўным універсітэце 21 сакавіка. Удзел у ім прынялі 8 студэнтак Брэстчыны.

Дзяўчаты павінны былі праявіць свае таленты ў інтэлектуальным і творчым конкурсе, а таксама прадэфіліравалі перад журы ў вячэрніх сукенках. Па выніках абласнога этапу ўдзельніца народнага тэатра моды «Світа» студэнцкага клуба Дар'я Верашчагіна заваявала тытул «Першая Віцэ-Міс Вясна», а Юлія Куль (таксама ўдзельніца тэатра) атрымала тытул «Другая Віцэ-Міс Вясна».

5 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца фінальны тур, на якім Брэсцкую вобласць будуць прадстаўляць дзве дзяўчыны, сярод якіх студэнтка факультэта славянскіх і германскіх моў Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Дар'я Верашчагіна.

2013-03-26

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ