Студэнтка БарДУ змагалася за званне «Каралева Вясна - 2013»

Студэнтка факультэта славянскіх і германскіх моў, першакурсніца Дар'я Верашчагіна, прыняла ўдзел у рэспубліканскім туры міжнароднага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства « Каралева Вясна – 2013 », які прайшоў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Дар'я Верашчагіна са Святланай Міхеевай з Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прадстаўлялі Брэсцкую вобласць. Усяго ў конкурсе ўдзельнічалі 16 студэнтак.

Галоўнай асаблівасцю студэнцкага праекта былі: творчасць, артыстычнае майстэрства і сцэнічная культура удзельніц, іх уменне мець зносіны з аўдыторыяй, грацыя і камунікабельнасць, веданне этыкету і, вядома ж, пачуццё гумару.

Прэтэндэнткі на карону «Каралевы Вясны – 2013 » падрыхтавалі дэфіле, артыстычныя нумары. Дар'я Верашчагіна годна прадставіла наш універсітэт, падрыхтаваўшы арыгінальны творчы нумар, выканаць які ёй дапамагаў Раман Жанкевич.

Арганізатарамі конкурсу «Каралева Вясна» былі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і грамадская арганізацыя «Расійскі саюз моладзі».

2013-04-10

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ