У зале для трэнінгаў на базе інтэрната па вул.Убарэвіча, 18 адбылася сустрэча «Я - будучы валанцёр!» з элементамі трэнінгу для студэнтаў 1-х курсаў

11 красавіка ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 18 у зале для трэнінгаў ў чарговы раз прайшоў сход валанцёраў, на якім былі не толькі займальныя расповеды і абмеркаванн і , але гульні і конкурсы. Збор пач аў ся з таго, што кожны па чарзе садзіўся ў круг, пры гэтым не проста называў сваё імя, а рабіў гэта па-асабліваму, разнастайна. Некаторыя прадстаўлялі сваё імя ў якой-небудзь гісторыі, іншыя называлі першую літару свайго імя і астатнія павінны былі адгадаць. Пасля гэтага была вельмі цікавая гульня на развіццё памяці. Адзін, трымаючы ў руцэ мяккую цацку , павінен перадаць іншаму, назваўшы яго імя. Студэнтамі быў створаны праект «зорнае неба». На каляровай паперы ў выглядзе зорачак пісалі свае жаданні аб тым, што кожны з прысутных чакае ад гэта й сустрэчы.

«Што для цябе багацц е і каштоўнасці ў жыцці » - такая тэма была вылучана на сходзе. У абмеркаванні прымалі ўдзел усе ўдзельнікі мерапрыемства. Кожнаму ўласціва выбіраць, што для яго важней: забавы, альбо грошы, і мала хто задумваецца пра сям'ю, але толькі не нашы студэнты. Для іх на першым месцы апынулася сям'я. І не дзіўна, бо сям'я - гэта падтрымка, апора і наогул маленькі свет, у якім жывяце вы і вашы блізкія. Як казаў Дж. Сантаян: «Сям'я - гэта адзін з шэдэўраў прыроды».

Пасля таго, як усе крыху адпачылі, пагутарылі, была прапанавана яшчэ адна гульня, для якой неабходны былі пяць добраахвотнікаў. З гэтым цяжкасці не было, паўдзельнічаць хацелі ўсе. Задача гульні была простая. Лоп нуўшы шарык, дастаеш запіску з надпісам і будуеш фразу. Усе павесяліліся ад душы.

У завяршэнне мерапрыемства, студэнты ўбачылі кароткаметражны фільм, зняты нашымі валанцёрамі. У ім яны паказалі, як любяць сваіх бацькоў. Усе засталіся пад уражаннем, атрымалі мора пазітыўных эмоцый і не пашкадавалі, што прыйшлі. На мой погляд, самае галоўнае, каб дзейнасць падобнага роду прыносіла вам задавальненне, каб было ад душы. Цяпер мы ўпэўнены: мы- валанцеры!

2013-04-17

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ