Трэнінг «Жэсты і міміка - люстэрка ўнутранага свету»

Мы ўжо шмат ведаем пра ўзаемасувязь паміж першым уражаннем і мовай жэстаў, якая першапачаткова была адзінай мовай чалавека. Нашы продкі доўгі час разумелі адзін аднаго дзякуючы жэстам. Тыя аддзелы чалавечага мозга, якія далі магчымасць з'явіцца мове гукаў, сталі развівацца толькі на позніх стадыях эвалюцыі. Такім чынам, мова жэстаў з'яўляецца найстаражытнейшай мовай – гэта першасная мова, у якой цела, дух і душа стаяць бліжэй, чым у гутарковай мове.

Словы могуць быць зманлівыя, а цела ніколі не маніць! Яно выдае праўдзівыя думкі і пачуцці чалавека. 80% зносінаў паміж людзьмі праходзяць з дапамогай мімікі і жэстаў, і толькі 20% — пасродкам мовы. Мова нашага цела з'яўляецца не толькі спосабам зносін з іншымі людзьмі, але таксама вынікам узаемадзеяння з нашым асяроддзем і прасторай.

25 красавіка студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 22, прынялі ўдзел у трэнінгу на тэму: «Жэсты і міміка – люстэрка ўнутранага свету», арганізаванага педагогамі-псіхолагамі ўніверсітэта А.В.Міхновіч, А.А.Самушчавай, сумесна са студэнтамі 5-га курса факультэта педагогікі і псіхалогіі Алесяй Бальцук і Інай Саўко.

Прыняўшы ўдзел у шэрагу трэнінгавых практыкаванняў, нашы ўдзельнікі зараз бачаць як на далоні эмоцыі ўсіх людзей, што дае ім магчымасць у паўсядзённым жыцці абыходзіць вострыя вуглы і дамагацца поспеху ў любой сітуацыі.

P.S. Памятайце: «Калі Вы адкрытыя, добразычлівыя і застаяцеся самі сабой, тады поспех, які ўжо выпраменьваецца вамі, не прымусіць сябе доўга чакаць».

2013-04-30

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ