Саліст народнай студыі эстраднай песні «Талент» студэнцкага клуба БарДУ Аляксандр Панькоў заняў I месца ў рэгіянальным конкурсе рускай песні

Конкурс праходзіў у Інстытуце ўсходнеславянскай філалогіі Беластоцкага ўніверсітэта (Польшча) 24-26 красавіка. БарДУ на ім прадстаўлялі салісты народнай студыі эстраднай песні «Талент» студэнцкага клуба: Таццяна Берташ, Надзея Чэчат і Аляксандр Панькоў. Па рашэнні журы Дыплом Лаўрэата за I месца ў рэгіянальным конкурсе рускай песні атрымаў Аляксандр Панькоў. Не засталіся без узнагарод і таленавітыя салісткі: яны былі ўзнагароджаны Дыпломамі ўдзельнікаў.
2013-04-30

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ