Жанчына і вайна…

Жанчына і вайна… Здавалася б, што можа быць больш несумяшчальным? Але парой жыццё злучае несумяшчальнае. Жанчыны… такія слабыя і безабаронныя, але разам з тым моцныя духам і маральна. Яны здзейснілі не адзін подзвіг у імя міру . У іх сэрцах гарыць іскра нябеснага агню, якая спакойна спіць пры яркім дзённым святле дабрабыту, але ўспыхвае, ззяе і бліскае, разганяючы змрочныя хмары ў дні няшчасцяў.

Менавіта подзвігам жанчын падчас Вялікай Айчыннай вайны і было прысвечана мерапрыемства, якое прайшло ў інтэрнаце № 2 па вул. Убарэвіча 18. На мерапрыемстве ўспаміналі пра жанчын, без якіх Вялікая Перамога была б не поўнай: А. Мазанік, З. Партнову, З. Тусналобову-Марчанка і інш. Ганаровым госцем гэтага вечара была ветэран вайны Чэрнік Любоў Аляксееўна. Асаблівая ўвага была скірована на Мацярэй, тых, хто чакаў, верыў…да апошняй хвіліны спадзяваўся. Была паказана прэзентацыя, гучалі вершы Ю.   Друніной у выкананні Макар Анастасіі, Карачун Марыі. Завяршыўся вечар музычнай кампазіцыяй.

2013-05-07

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ