Супрацоўнікі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю сумесна са спартыўным клубам, прафсаюзнай арганізацыяй студэнтаў і БРСМ універсітэта, аддзелам па справах моладдзі Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта правялі 7-8 мая 2013 года двухдзённы выязны моладзевы патрыятычны форум- турысцкi злёт для лідараў розных катэгорый «Я кажу «Так»!»

Супрацоўнікі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю сумесна са спартыўным клубам, прафсаюзнай арганізацыяй студэнтаў і БРСМ універсітэта, аддзелам па справах моладдзі Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта правялі 7-8 мая 2013 года двухдзённы выязны моладзевы патрыятычны форум- турысцкi злёт для лідараў розных катэгорый «Я кажу «Так»!» (Здароваму ладу жыцця, мірнаму небу, актыўнаму пазітыўнаму правядзенню вольнага часу і інш.) у межах работы інтэлектуальна-творчага аб'яднання «Школа лідэра «Творчы актывіст XXI стагоддзя»». Удзел у форуме прынялі 110 студэнтаў і супрацоўнікаў БарДУ, а таксама 10 студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Гульні на фарміраванне каманды, згуртаванне, агляд-конкурс на лепшую падрыхтоўку да забеспячэння жыццядзейнасці ўдзельнікаў ва ўмовах ляснога масіву, агляд-конкурс на лепшае меню батальёна, даклады камандзіраў батальёнаў галоўнакамандуючаму легенд батальёнаў, тэматычная сустрэча ўдзельнікаў форуму з В.І. Качурка, рэктарам універсітэта «Я мару стаць кіраўніком» (у фармаце «33 пытанні ад студэнта БарДУ»), «Сцежка выжывання», песенны марафон «Дзякуй Вам!» (агляд-конкурс на лепшае выкананне музычнага твора патрыятычнай тэматыкі, жыццясцвярджальнага характару), палітінструктаж: прававы лікбез «5 сітуацый з жыцця», адкрыты фестываль студэнцкага гумару ля вогнішча «БарДУ_Гумар@Фэст», конкурс караоке «Дзякуй за мірнае неба!», святочная дыскатэка «Ганаруся сабой – Я абраў ЗЛЖ» з удзелам Dj Мячыкава, арыентаванне на мясцовасці – мерапрыемствы, якія сталі незабыўнымі, эмацыйнымі старонкамі форуму.

Фотасправаздача, водгукі ўдзельнікаў і падрабязнасці чытайце на старонцы форуму http://vk.com/event53480199, а таксама на старонцы аддзела выхаваўчай работы з моладдзю.

2013-05-13

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ