Шэсць дыпломаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прывезі ў БарДУ удзельнікі VI рэспубліканскай выставы сучаснага візуальнай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі “АРТ АКАДЭМІЯ”

Экспазіцыя рэспубліканскай выставы «АРТ_АКАДЭМІЯ» праходзіла ў Мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” Палаца Рэспублікі з 7 па 31 мая. Творчым дэвізам у гэтым годзе для мастакоў стала фраза: “Плоскасці неба ў сіняй прасторы вясенняга пачуцця гукамі сталі мары…” Арганізатарам выставы — Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі — абвешчаны колер гэтага года — сіні. Крэатыўныя рашэнні на тэму «Сіні. Сугучнасць мар» на выставе прадставілі ўдзельнікі гуртка выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва студэнцкага клуба і кафедры тэхналогіі і выяўленчага мастацтва. З вялізнай колькасці прадстаўленых работ працы нашых студэнтаў былі адзначаны дыпломамі. Так, Дыплом у намінацыі «Захаванне беларускіх традыцый» атрымала творчае аб'яднанне студэнтаў пад кіраўніцтвам Капузы Леаніда Рыгоравіча, Лукашэвіч Таццяны Міхайлаўны, Дзямідавай Таццяны Мікалаеўны. Дыплом у намінацыі “Выцінанка” атрымала Кацярына Карпіленя, у намінацыі “У колеры” была адзначана работа Аксаны Дзяжко і Юліі Піцуха.

Дыпломамі за ўдзел у рэспубліканскай выставе былі ўзнагароджаны Аляксандра Капацэвіч і Наталля Новік. Таксама за актыўны ўдзел у рэспубліканскай выставе Дыпломам быў адзначаны і наш універсітэт.

Віншуем гурток выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва студэнцкага клуба і кафедру тэхналогіі і выяўленчага мастацтва з перамогай і жадаем далейшых творчых поспехаў.

2013-06-06

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ