Падведзены вынікі ўніверсітэцкага праекта «Лепшая крэатыў-каманда БарДУ-2013». Узнагароджанне пераможцаў адбылося на савеце ўніверсітэта 21 чэрвеня

Праект-конкурс на «Лепшую крэатыў-каманду БарДУ» праходзіць ва ўніверсітэце другі год. Ініцыятарам і аўтарам гэтага праекта з'яўляецца дырэктар структурнага падраздзялення «Студэнцкі клуб» БарДУ Г.У.Грэзе пры падтрымцы прарэктара па вучэбнай рабоце БарДУ Т.Р.Якубовіч і дэканатаў факультэтаў. На працягу навучальнага года за званне «лепшай» змагаліся чатыры крэатыў-каманды: факультэта эканомікі і права – «КомBYнёры», інжынернага факультэта – «Гаечка», факультэта педагогікі і псіхалогіі – «THE LIBERTI» і факультэта славянскіх і германскіх моў – «V.I.P. ». Кожная крэатыў-каманда пад кіраўніцтвам культарганізатара, які курыруе факультэт, і выкладчыкаў, адказных за выхаваўчую працу, на працягу года правяла па адным конкурсным мерапрыемстве, да святаў арганізоўвала акцыі на факультэтах, аказвала дапамогу ў правядзенні іншых мерапрыемстваў.

Хочацца падкрэсліць, што ўсе пункты Палажэння праекта-конкурсу былі выкананы. Так, якасць, узровень падрыхтоўкі і правядзення конкурсных мерапрыемстваў ад крэатыў-каманд ацэньваліся ўніверсітэцкім журы шляхам «закрытага» галасавання, якое спрыяла аб'ектыўнай ацэнцы.

У выніку найбольшую колькасць балаў набрала крэатыў-каманда ІФ «Гаечка», менавіта яна атрымала Дыплом І ступені творчага праекта-конкурсу «Лепшая крэатыў-каманда БарДУ-2013». Дыпломы ІІ ступені былі ўручаны камандзе ФЭП «КомBYнеры» і крэатыў-камандзе ФСГМ «VIP». Дыпломам ІІІ ступені творчага праекта-конкурсу «Лепшая крэатыў-каманда БарДУ-2013» была ўзнагароджана крэатыў-каманда ФПП «THE LIBERTI». Апроч калектыўных намінацый, атрыманых за працу каманды ў цэлым, журы адзначыла спецыяльнымі Дыпломамі праекта працу і самых актыўных удзельнікаў каманды.

З пратаколамі пасяджэння камісіі можна азнаёміцца тут.

Студэнцкі клуб дзякуе ўсім, хто прымаў актыўны ўдзел у праекце і паведамляе, што прыняць удзел у ім можна будзе і ў наступным навучальным годзе. Будзьце актыўныя! Прапануйце і ўвасабляйце свае ідэі і інавацыі! Далучайцеся да працы «Крэатыў-каманды» свайго факультэта!

2013-06-27

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ