Круглы стол з удзелам дэпутата Палаты прадстаўнікоў прайшоў ва ўніверсітэце

13 верасня на факультэце эканомікі і права прайшоў круглы стол удзельнікаў моладзевага Рэспубліканскага праекта «100 ідэй для Беларусі» з удзелам дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Мікалаевіча Сцяцко.

Праект «Перспектыўная мадэль дадатковага фінансавання сістэмы аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» быў адобраны і прыняты да ўвагі для далейшага абмеркавання ў Парламенце.

Аўтарамі праекта з'яўляюцца: М.В.Андрыяшка, В.А.Бязуглая, В.В.Горбач, Л.Гучак, В.М.Людвікевіч, В.В.Паўлоўская, А.В.Панчук.

У наш час праведзены даследаванні гатоўсці грамадзян Рэспублікі Беларусь удзельнічаць у фінансаванні аховы здароўя. Было апытана 300 чалавек з розных рэгіёнаў краіны. Вынікі паказалі, што 98% лічаць дадатковае фінансаванне сістэмы аховы здароўя неабходным.

72,8% з ліку апытаных гатовыя штомесяц адлічваць 1-2% сваёй заработнай платы ў спецыяльную структуру, створаную пры Міністэрстве аховы здароўя на развіццё аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь і ўласнае лячэнне.

Для рэалізацыі праекта таксама быў распрацаваны макет дакумента (праект Загада Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб фондзе медыцынскага забеспячэння пры Міністэрстве аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» і праект Палажэння аб плацяжах), у якіх пазначаны крыніцы фарміравання сродкаў Фонда, а таксама артыкулы выдаткаў дадзенага Фонда.

У выніку рэалізацыі праекта мяркуецца дасягненне наступнага станоўчага эфекту:

  • прыток грашовых сродкаў у галіну аховы здароўя;
  • зніжэнне нагрузкі на дзяржаўны бюджэт;
  • удасканаленне матэрыяльнай і тэхнічнай базы медыцынскіх устаноў;
  • паскарэнне тэмпаў развіцця інавацыйных распрацовак у галіне аховы здароўя;
  • перавод сістэмы разлікаў у ахове здароўя ў безнаяўную форму.
2013-09-19

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ