Святочная канцэртная праграма, прысвечаная 70-годдзю з дня прысваення 203-му авіяцыйнаму бамбардзіровачнаму палку звання «Гвардзейскі», прайшла ў культурна-творчым цэнтры БарДУ 18 верасня

Сустрэчу ветэранаў арганізавалі прафсаюзная арганізацыя студэнтаў, гісторыка-патрыятычны клуб «Памяць». Канцэртную праграму падрыхтавалі спецыялісты студэнцкага клуба БарДУ. Віншавалі гасцей удзельнікі народнага тэатра мініяцюр «Сафіт», народнага ансамбля «Музычны гасцінец», народнай студыі эстраднай песні «Талент», вакальнай групы «Фольк-мажор» і харэаграфічнага калектыву «Імпрэза». Канцэрт атрымаўся яркім і кранальным. Ветэраны падзякавалі ўсім удзельнікам свята за дастаўленыя хвіліны радасці, за душэўную атмасферу ў зале і пачаставалі ўдзельнікаў салодкімі падарункамі.

2013-09-23

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ