2 кастрычніка 2013 года на факультэце эканомікі і права адбылася сустрэча студэнтаў-прававедаў з прадстаўнікамі праваахоўных органаў

Перад слухачамі, якія сабраліся на сустрэчу, выступіў намеснік начальніка арганізацыйна-аналітычнага ўпраўлення міліцыі грамадскай бяспекі МУС Рэспублікі Беларусь падпалкоўнік міліцыі С.Э.Шайкевіч, які паведаміў пра крымінагеннае становішча ў Рэспубліцы Беларусь і ў горадзе Баранавічы. Начальнік Баранавіцкага гарадскога аддзела ўнутраных спраў палкоўнік міліцыі В.У.Герасімовіч выказаў намер рэгулярна праводзіць такія выязныя сустрэчы на базе ўніверсітэта.
Да ўвагі студэнтаў быў прапанаваны фільм з мэтай прававой асветы і прафілактыкі асацыяльных паводзін сярод студэнцкай моладзі. Студэнты не засталіся абыякавымі да праблемы, якая закраналася ў фільме. Гасцям сустрэчы былі зададзены пытанні, на якія ўдзельнікі сустрэчы атрымалі вычарпальныя  прафесійныя  адказы.

2013-10-04

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ