Цырымонія ўшанавання выкладчыкаў БарДУ «Усе прафесіі пачынаюцца з настаўніка...» прайшла напярэдадні свята ў канцэртна- актавай зале ўніверсітэта

Выкладчыкаў павіншаваў рэктар універсітэта, прафесар Васіль Іванавіч Качурка, які адзначыў, што праца педагога – адна з самых пачэсных і ў той жа час адказных на Зямлі. «Навучыць студэнтаў, сфарміраваць у іх імкненне быць кампетэнтнымі і самастойна думаючымі людзьмі, канкурэнтаздольнымі і творчымі спецыялістамі, нацэленымі на поспех, – вось галоўная задача кожнага выкладчыка нашага маладога ўніверсітэта»—сказаў рэктар.

Святочную атмасферу ў зале стваралі  вакальныя і харэаграфічныя калектывы студэнцкага клуба – народная студыя эстраднай песні «Талент», вакальны гурток «Фольк-мажор», харэаграфічная група «Імпрэза», – якія ў чарговы раз ўразілі публіку яркімі нумарамі і зарадзілі ўсіх станоўчымі эмоцыямі.

За творчы падыход да арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу, актыўную навукова-метадычную дзейнасць па падрыхтоўцы педагагічных кадраў і ў сувязі са святам Васіль Іванавіч Качурка ўручыў ганаровыя граматы ўніверсітэта дваццаці пяці выкладчыкам. Павіншаваў таксама з прафесійным святам і ўручыў узнагароды выкладчыкам БарДУ старшыня раённага выканаўчага камітэта Хвацік Васіль Міхайлавіч. Так, за вялікі асабісты ўклад ва ўдасканаленне адукацыйнага працэсу, актыўную навукова-даследчую і выкладчыцкую дзейнасць граматамі Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта былі ўзнагароджаны: загадчык кафедры дашкольнай адукацыі Дубешка Наталля Рыгораўна, старшы выкладчык кафедры тэорыі і практыкі англійскай мовы Саўко Ганна Аляксандраўна.

Падзяку Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта атрымалі старшы выкладчык кафедры філалогіі Шавель Вольга Міхайлаўна  і намеснік дэкана факультэта педагогікі і псіхалогіі Несцярук Людміла Вікенцьеўна. Завяршаючы канцэрт, яго ўдзельнікі ад імя ўсіх студэнтаў універсітэта пажадалі, каб выкладчыкі часцей ўсміхаліся і дарылі добры настрой усім.

2013-10-09

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ