Х юбілейны гала-канцэрт «Таленты БарДУ-2013» адбыўся ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце 30 кастрычніка

У ім прынялі ўдзел самыя таленавітыя і актыўныя першакурснікі з усіх факультэтаў універсітэта.

Канцэрт, падрыхтаваны супрацоўнікамі аддзела культуры і творчасці, прайшоў на высокім прафесійным узроўні.

Удзельнікі конкурсу спаборнічалі ў шасці намінацыях: «вакальная», «інструментальна-вакальная», «тэатр моды», «сучасная лічбавая творчасць», а таксама ў размоўным і харэаграфічным жанрах.

Запал, яркія эмоцыі, з якім выступалі канкурсанты, пакарылі гледачоў і журы сваёй шчырасцю. Па словах начальніка аддзела культуры і творчасці ўніверсітэта, рэжысёра народнага тэатра мініяцюр «Сафіт» , аўтара канцэпцыі праекта–конкурсу «Таленты БарДУ» А.В.Грэзе, конкурс з кожным годам набірае абароты, становіцца ўсё больш відовішчным. «Вельмі радуе, што ў нашым універсітэце створаны ўсе ўмовы не толькі для якаснай падрыхтоўкі будучых кваліфікаваных спецыялістаў, але і для развіцця таленавітых, мэтанакіраваных людзей, якія імкнуцца да поспеху ва ўсіх сферах жыцця», — адзначыла Ганна Уладзіміраўна.

Па рашэнні журы, у харэаграфічнай намінацыі лепшым стаў дуэт ФЭП ў складзе Яўгена Гарбачыка і Марыны Дашкевіч, у вакальнай былі лепшымі дзве канкурсанткі — студэнткі ФСГЯ — Анастасія Матло і Вікторыя Касцюк. У інструментальна-вакальным жанры дыплом I ступені атрымала студэнтка ФПП Алена Паздняк. Лепшымі вядучымі свята сталі Уладзіслаў Жытко (ФСГЯ) і Дар'я Мазур (ФЭП). Па рашэнні журы ў намінацыі «тэатр моды» дыпломы I ступені былі прысуджаны кампазіцыям «Таямніца пачуццяў» (ФСГЯ) і «Выбар» (ІФ). У намінацыі «сучасная лічбавая творчасць» былі адзначаны работы Марка Салаўёва (ФСГЯ), Максіма Грыгорчыка і Аляксандры Маслюк (ФПП).

У выніку Гран-пры конкурсу «Таленты БарДУ — 2013» быў прысуджаны першакурснікам факультэта славянскіх і германскіх моў — удзельнікам гала-канцэрта, якія заваявалі найбольшую колькасць дыпломаў І ступені.

Фіналам свята стала цырымонія ўзнагароджання пераможцаў у кожнай намінацыі. Маладыя таленты прымалі віншаванні. Сувеніры і дыпломы ўручалі рэктар ўніверсітэта, першы прарэктар Т. Р. Якубовіч, а таксама старшыня журы конкурсу — музыкант, кампазітар, аўтар гімна БарДУ Ф. М. Жыляк.

Спецыяльныя прызы былі ўручаны ад партнёраў свята: прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БарДУ, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Баранавіцкага гарвыканкама, абласной нацыянальнай тэлерадыёкампаніі, кампаній «Арыфлэйм»і «Анега».

2013-11-06

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ