Валанцеры БарДУ прынялі ўдзел у III міжвузаўскім фестывалі «Наш выбар - здаровы лад жыцця! Экахваля»

«Аддай свету лепшае , што ёсць у цябе , і да цябе вернецца лепшае , што ёсць у свеце» .

На першы погляд здаецца, што валанцёры – гэта людзі , якія праводзяць свой вольны час у бальніцах , дапамагаючы хворым , збіраюць вопратку і прадукты для ахвяраў стыхійных бедстваў і бяздомных. . але ў сапраўднасці гэта зусім не так: валанцёрства ахоплівае нашмат больш сфер жыцця чалавека.

28-29 лістапада  на базе ўстановы адукацыі «Палескі дзяржаўны універсітэт» адбыўся III міжвузаўскі фестываль «Наш выбар – здаровы лад жыцця ! Экахваля», у якім прынялі ўдзел валанцёрскія атрады пяці устаноў вышэйшай адукацыі. Валанцёрскі атрад БарДУ «Крылы надзеі», таксама прыняў удзел у фестывалі.

У першы дзень фестывалю валанцёры прадставілі візітныя карткі, у якіх паказалі асноўныя формы і напрамкі валанцёрскай дзейнасці, працавалі па секцыях, удзельнічалі ў віктарынах, прысвечаных барацьбе з тытунекурэннем, наркотыкамі і інш. Валанцёрамі БарДУ быў прадэманстраваны форум-тэатр «Адзінота», у якім змаглі паўдзельнічаць і прадстаўнікі іншых каманд.

Вельмі важным этапам фестывалю была дэманстрацыя мультымедыйных прэзентацый сацыяльнай рэкламы ў рамках тэмы фестывалю.

Другі дзень фестывалю таксама прынёс шмат пазітыўных эмоцый. Спецыялістамі быў праведзены майстар-клас для ўдзельнікаў фестывалю па розных напрамках: самаабарона, фітнес, лацінаамерыканскія танцы. Быў арганізаваны канцэрт мастацкай самадзейнасці, дзе валанцёры прадэманстравалі свой творчы патэнцыял.

У рамках практычнага семінара «Перспектывы развіцця валанцёрскага руху ў маладзёжным асяроддзі» валанцёрамі універсітэтаў былі прадстаўлены даклады аб валанцёрскай дзейнасці. Удзельнікі мелі магчымасць абмяркоўваць надзённыя праблемы валанцёрства і ўдзельнічаць у мазгавым штурме.

Усе ўдзельнікі фестывалю атрымалі мора пазітыўных эмоцый і задавальненне, а пакідаючы фестываль, кожны захацеў яшчэ раз сюды вярнуцца.

Узнагародай за падрыхтоўку і ўдзел у III міжвузаўскім фестывалі «Наш выбар – здаровы лад жыцця ! Экахваля» ў Пінску стаў дыплом І ступені. Мы выражаем падзяку усім удзельнікам валанцёраў атрада « Крылы надзеі» за творчасць, мэтанакіраванасць, актыўнасць і згуртаванасць!  Прымаючы ўдзел ў сацыяльных праектах , ты дапамагаеш людзям . Ты прыносіш у наш свет сваю часцінку дабрыні і становішся лепшым. Прымаючы ўдзел у грамадскай працы, ты знаходзіш новых сяброў!

Велізарную падзяку выказваем адміністрацыі універсітэта за прадстаўленую магчымасць паўдзельнічаць у фестывалі, а таксама кіраўнікам валанцёрскага атрада – педагогу сацыяльнаму ўніверсітэта І. С. Булызе і педагогу-псіхолагу А. А. Самушчавай.

2013-12-06

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ