Задумайцеся, бо часам секунда нічога не варта, а часам яна варта цэлага жыцця

3 снежня 2013 года педагогі сацыяльныя аддзела выхаваўчай работы з моладдзю сумесна з валанцёрскім  атрадам «Крылы надзеі» арганізавалі і правялі акцыю «Мы – за бяспеку дарожнага руху», прысвечаную Сусветнаму дню памяці ахвяр ДТЗ, для студэнтаў факультэта педагогікі і псіхалогіі і факультэта славянскіх і германскіх моў. У рамках акцыі валанцёры раздавалі буклеты з актуальнай інфармацыяй па прафілактыцы дарожна-транспартнага траўматызму.

У нашай краіне штогод на дарогах гінуць людзі. Па дадзеных Дзяржаўтаінспекцыі, у 2012 годзе здарылася 5 416 «уліковых» аварый, у іх загінула 1 032 чалавекі, яшчэ 5 527 атрымалі траўмы. Такая статыстыка была прыведзена ў час відэалекторыю інспектарам ДАІ А.А. Плошчанка, які распавёў пра сітуацыю па дарожна-транспартных аварыях у г. Баранавічы, даў добрыя парады і рэкамендацыі, адказаў на пытанні студэнтаў.

Завяршыла мерапрыемства дэманстрацыя відэастужкі, прагляд якой, напэўна, прымусіў кожнага зрабіць для сябе выснову.

2013-12-10

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ