Студэнты БарДУ ўзнагароджаны граматамі за дасягненні ў рабоце па арганізацыі дзейнасці МААП, папулярызацыю маладзёжнага праваахоўнага руху

Сёлета маладзёжнаму праваахоўнаму руху споўнілася 10 гадоў. Папулярызацыяй і прасоўваннем дадзенага кірунку займаецца ГА «БРСМ».

У Магілёўскім вышэйшым каледжы МУС Рэспублікі Беларусь 6 лютага прадстаўнікі маладзёжных атрадаў аховы правапарадку з усіх рэгіёнаў Беларусі прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню дня МААП.

Байцы МААП «Альфа» БарДУ Бубніковіч Аляксандр, Шпак Канстанцін і Барушка Міхаіл узнагароджаны граматамі ЦК ГА «БРСМ» за дасягненні ў рабоце па арганізацыі дзейнасці маладзёжнных атрадаў аховы правапарадку, папулярызацыю маладзёжнага праваахоўнага руху!

Сакратар пярвічнай арганізацыі з правамі раённага камітэта ГА «БРСМ» БарДУ Горбач Віктар Валянцінавіч узнагароджаны нагрудным знакам «За адзнаку ў ахове правапарадку».

2014-02-11

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ