«Будучыня пачынаецца сёння»

Пад такой назвай ў інтэрнаце па вул.Убарэвіча, 22, адбылася гутарка-дыялог урача-гінеколага УАЗ «Баранавіцкі радзільны дом» Н.С.Сянкевіч са студэнтамі, якія пражываюць у інтэрнатах універсітэта.

Мерапрыемства арганізавана сацыяльнымі педагогамі і псіхолагамі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю ў рамках Сусветнага дня прафілактыкі інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам. Падчас гутаркі-дыялогу ўрач-гінеколаг расказала аб захаванні рэпрадуктыўнага здароўя, прафілактыцы захворванняў, якія перадаюцца палавым шляхам, пра неабходнасць асабістай гігіены дзяўчын, асаблівасці ўзроставых змен, пра раннюю цяжарнасць і непажаданыя яе наступствы.

Прысутныя атрымалі адказы на пытанні, якія адносяцца да прафілактыкі захворванняў, што перадаюцца палавым шляхам, ранняй цяжарнасці, кантрацэпцыі.

Інфармацыйна-прафілактычны характар гутаркі быў накіраваны на тое, каб моладзь магчымасці задумацца пра сваё здароўе і здароўе будучага пакалення.

2014-02-18

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ