Напярэдадні свята ўсіхзакаханых валанцёрамі атрада «Крылы надзеі» на ўсіх факультэтах і ў інтэрнатах універсітэта праводзілася акцыя «Каханне, Каханне...»

Каханне — гэта светлае, бескарыслівае пачуцце, кранальнае, далікатнае і па-дзіцячы наіўнае... лепшае, што ёсць на зямлі... Мабыць, найбольш прыдатным святам, сімвалам якога з'яўляеццасамо каханне, стала свята ўсіх закаханых — Дзень святога Валянціна. Хто ж гэты чалавек, у чый гонар названы такое выдатнае свята? У нашым артыкуле мы вам пра яго і распавядзём.

У III стагоддзі нашай эры, у 269 годзе імператар Старажытнага Рыма Клаўдзій забараніў сваім легіянерам жаніцца, кааб сям'я не адрывала іх ад ратных подзвігаў. Але знайшоўся святар (адзіны ва ўсім Рыме), які згаджаўся абвянчаць ўсіх жадаючых — насуперак закону. Калі Клаўдзій даведаўся абгэтым, ён загадаў схапіць святара і кінуць яго ў турму. 14 лютага яго пакаралі смерцю. Легенда кажа таксама, што Валянцін, седзячы ў турме, пісаў пісьмы дачцэ турэмшчыка. Таму ўжо праз 200 гадоў пасля смерці айца Валянціна рымляне ў памяць аб ім сталі 14 лютага кожнага года, пісаць запіскі сваім каханым — «валянцінкі». Па іншай версіі, першая «валянцінка» была напісана зняволеным у Таўэр герцагам Арлеанскім і ўяўляла сабой вялікую любоўную паэму, адрасаваную яго жонцы.

Напэўна, кожны з нас сустракаўся ў жыцці з такім пачуццём, як каханне, і ў кожнага яно сваё. Вось і наш універсітэцкі атрад купідончыкаў «Крылы надзеі» ў рамках выдатнага свята Дня святога Валянціна вырашыў правесці акцыю «Каханне, каханне…», у якой адной з задач было -даведацца, што ж разумеюць нашы студэнты пад гэтым выдатным словам «Каханне». Акцыя праводзілася на ўсіх факультэтах і ў інтэрнатах універсітэта. Сэрцайкі для запісаў прапаноўваліся таксама і супрацоўнікам універсітэта. Усе з радасцю падзяліліся сваімі меркаваннямі наконт гэтага самага незабыўнага і самага выдатнага пачуцця. Варыянтаў было вельмі шмат, і яны былі самымі рознымі.

Адным з цікавых момантаў акцыі было віншаванне ўсіх Валянцінаў універсітэта. Як аказалася, іх 13 чалавек!

Таксама было праведзена анкетаванне, у якім мы высвятлялі, ці вераць нашы студэнты ў каханне, што значыць для іх каханне і якое месца яно займае ў жыцці. А вось ва ўсіх інтэрнатах універсітэта намі былі падрыхтаваны «валянцінкі», каб студэнты маглі павіншаваць усіх тых, хто ім прыемны і сімпатычны.

Вось так, цікава, інтрыгуюча і вельмі займальна прайшло наша свята. Валанцёры-купідончыкі засталіся задаволеныя сваей працай, а студэнты з прыемным пачуццём і і станоўчымі эмоцыямі будуць успамінаць гэты дзень усіх закаханых.

2014-02-19

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ