У інтэрнаце № 3 удзельнікі клуба «Вяртанне да вытокаў» правялі творчы вечар, прысвечаны Дню роднай мовы

У праграме былі прадстаўлены апавяданне-прэзентацыя «Роднага слова сэрцам крануся», віктарына «Гісторыю твораць асобы», відэаканцэрт ансамбля «Бяседа», прагучалі вершы беларускіх паэтаў.

«Мова – сродак для цывілізацыі, знікае мова, знікае і цывілізацыя», – гэтыя словы належаць рэктару Брэсцкага  дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна.

Беларуская мова –  родная мова, адно з самыхяркіх тварэнняў беларускага народа, яго гонар  і слава. Яна з'яўляецца як бы крыламі для песень, натхняе на творчасць, выклікае пачуццё любові і гонару за родную Беларусь, у чым пераканаліся студэнты ў час творчага вечара. 

2014-02-21

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ