11 лютага супрацоўнікамі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю сумесна з валанцёрамі атрада БарДУ «Крылы надзеі» праведзена акцыя «Тваё бяспечнае заўтра…» на базе інтэрнатаў універсітэта

Міжнародны дзень памяці ахвяр рабства і трансатлантычнага гандлю рабамі (International Day of Remembrance of the Victims of Slavery and the Transatlantic Slave Trade) адзначаецца штогод на працягу некалькіх апошніх гадоў. Адпаведная рэзалюцыя Генеральнай асамблеі выйшла 17 снежня 2007 года.

Задача дня памяці —захоўваць звесткі пра трансатлантычны гандаль людзьмі і рабстве, а таксама растлумачваць будучым пакаленням прычыны і наступствы гэтых з'яў.

Не меней важная мэта —даносіць грамадству інфармацыю пра небяспеку, якую нясуць расавыя забабоны. У сувязі з гэтым спецыялісты ААН стварылі навучальна-асветніцкую праграму, якая павінна ахопліваць навучальныя ўстановы і грамадскія арганізацыі. Памятныя мерапрыемствы, якія праводзяцца ў шматлікіх краінах 25 сакавіка, прысвячаюцца мільёнам чалавек, якія сталі ў свой час ахвярамі рабства.

Удзельнікі праграмы спрабуюць зразумець, кім былі гэтыя людзі, як склаліся іх лёсы, якую памяць яны змаглі пакінуць пра сябе. Трансатлантычны гандаль рабамі, які доўжыўся 400 гадоў, стаў самым масавым у гісторыі чалавецтва гвалтоўным перамяшчэннем людзей на вялікую адлегласць. Па адзнаках ЮНЭСКА, у тую эпоху з Афрыкі было вывезена 25—30 мільёнаў чалавек. Нявольнікаў закоўвалі ў кайданы і дастаўлялі ў краіны Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. За чатыры стагоддзі дно Атлантычнага акіяна ператварылася ў агульную магілу мільёнаў людзей, якія не перажылі цяжкі шлях. Акрамя таго, мільёны чалавек памерлі пасля прыбыцця ў пункт прызначэння — ад пакут і непасільнай рабскай працы.
Адзначаючы гэты дзень, мы павінны супрацьстаяць горшым якасцям людзей.

Напярэдадні памятнай даты барацьбы з супрацьпраўнымі дзеяннямі мы — валанцёры атрада БАРДУ «Крылы надзеі» 11 лютага таксама надалі адмысловую ўвагу гэтай даце. Наша мэта была такая: данесці інфармацыю да людзей пра нелегальную міграцыю і гандаль людзьмі. У рамках акцыі валанцёры раздавалі буклеты з інфармацыяй пра нелегальную міграцыю і правілах бяспечных паводзін, пра недапушчэнне падобных выпадкаў. Таксама быў зададзены шэраг пытанняў і праведзена ананімнае сацыялагічнае апытанне, у якім прынялі ўдзел 169 чалавек.

Варта адзначыць той факт, штобарацьба з гандлем людзьмі — гэта адно з найбольш прыярытэтных кірункаў дзейнасці праваахоўных органаў шматлікіх краін...

Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

2014-02-24

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ