З 25 па 27 лютага студэнты БарДУ сталі ўдзельнікамі міжнароднага семінара-практыкума «Зімовая школа студэнцкай журналістыкі», якая праходзіла на базе САК «Брыганціна» БДУ

Хочацца сказаць: калі Вы студэнт, які захапляецца журналістыкай, то Вам абавязкова варта прыехаць у «Брыганціну». Тут Вам дадуць унікальную магчымасць праслухаць блок лекцый пра асновы журналістыкі.

Графік настолькі насычаны, што адпачываць няма калі, ды і не хочацца. «Брыганціна» валодае проста «чароўнай» атмасферай — дарыць новыя ідэі, магчымасці і пашырае творчыя гарызонты.

Шмат яшчэ можна, а галоўнае, трэба сказаць. І я абавязкова працягну аповяд пра маленькі свет пад назвай «Брыганціна»  ў артыкуле, які  вы зможаце ўбачыць у наступным выпуску нашай газеты.
Будзе цікава!

2014-02-28

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ