7 сакавіка 2014, напярэдадні Міжнароднага жаночага дня, творчыя калектывы БарДУ прадставілі канцэртную праграму «Са святам жаночага зачаравання!» для супрацоўнікаў і ветэранаў працы ААТ «Баранавіцкі завод жалезабетонных канструкцый»

Канцэртная праграма была насычанай і разнастайнай, артысты ад душы віншавалі мілых жанчын з цудоўным вясеннім святам і дарылі свае творчыя нумары. Студэнты БарДУ выступілі паспяхова, падарыўшы супрацоўніцам камбіната масу пазітыву і добрага настрою.

Адміністрацыя прадпрыемства, у асобе дырэктара Дзічкоўскага В.І. і старшыні прафсаюзнага камітэта Каржовай Г.М. выказалі словы падзякі за прадстаўленую канцэртную праграму.

2014-03-11

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ