Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20 адбылася конкурсна -забаўляльная праграма «Міс інтэрната-2014»

Вясна прыйшла! А разам з ёй і ўсімі любімае першае веснавое свята — 8 Сакавіка. Па традыцыі напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў інтэрнаце па вул. Убарэвіча, 20, студэнты арганізавалі конкурсна-забаўляльную праграму, у якой шэсць дзяўчат змагаліся за тытул « Міс інтэрната-2014».

На працягу ўсяго вечара дзяўчатам трэба было прайсці некалькі конкурсаў: дэфіле, інтэлектуальнае спаборніцтва, а таксама творчы конкурс «Тры хвіліны славы», дзе ўдзельніцы прадэманстравалі свае таленты і былі акружаны ўвагай і захапленнем гледачоў і журы.

Запаветную карону і тытул «Міс інтэрната-2014» атрымала Муртазіна Гузэль, студэнтка 3-га курса інжынернага факультэта.
Віншуем!

2014-03-14

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ