12 сакавіка ўпершыню ў новай танцавальнай зале БарДУ (вул. Паркавая, 62) адбылася танцавальная культурна-дасугавая праграма «Вясновае крэатыў-шоў»

Са святамі – Днём абаронцаў Айчыны і Міжнародным жаночым днём – усіх студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта віншавалі крэатыў-каманды факультэтаў, кожная з якіх падрыхтавала свой дыскатэчны шоў-блок, пацешыўшы студэнцкую публіку вясёлымі конкурсамі, прыгожымі песнямі, танцавальнымі кампазіцыямі. У цэлым атрымалася выдатнае вясновае свята студэнцтва!

Дзякуем удзельнікам крэатыў-каманд за дапамогу ў падрыхтоўцы і правядзенні дадзенага мерапрыемства!

2014-03-18

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ