Другі этап Рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці «Арт-вакацыі» адбыўся у Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце на мінулым тыдні

Фестываль студэнцкай творчасці праходзіць у рэспубліцы ўжо больш за 10 гадоў. У ім удзельнічаюць прадстаўнікі ўсіх устаноў вышэйшай адукацыі краіны. Такое маштабнае мерапрыемства праводзіцца раз у два гады. І заўсёды арганізатары прапануюць канкурсантам новую тэму. Калі ў мінулы раз студэнты задумваліся над пытаннем гістарычнай і культурнай спадчыны краіны, то цяпер ім рэкамендавалі прытрымлівацца дэвізу «Эпоха таленавітых — дыялог часу і творчасці!»

«Фестываль вучыць студэнтаў не толькі асвойваць азы прафесіі, але і арганізоўваць свой вольны час, – упэўнена начальнік аддзела культуры і творчасці БарДУ Ганна Грэзе. — Студэнцтва — выдатная пара. Рабяты ў тым узросце, калі хочацца праявіць сябе ва ўсіх сферах, паглядзець на свае здольнасці з іншага ракурсу, даказаць усім, што простыя захапленні можна вывесці на больш высокі ўзровень. Пра гэта сведчыць той факт, што з кожным годам прафесіяналізм нашых удзельнікаў расце».

Супрацоўнікамі аддзела культуры і творчасці БарДУ была падрыхтавана ўнікальная праграма, прысвечаная 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Першакласны вакал, харэаграфія , інструментальная музыка, тэатралізаваная пастаноўка — увесь калейдаскоп студэнцкіх талентаў быў прадстаўлены на суд журы.

Паводле ацэнкі журы, з творчай задачай мастацкія калектывы БарДУ справіліся на «выдатна». Фінал «АРТ-вакацый» пройдзе ў канцы мая ў Мінску з удзелам пераможцаў другога этапа.

Рэспубліканскі фестываль мастацкай творчасці навучэнцкай і студэнцкай моладзі праводзіцца па некалькіх напрамках: агляд-конкурс мастацкіх калектываў і індывідуальных выканаўцаў, конкурс літаратурнай творчасці «Аўтограф», конкурс сучаснай лічбавай творчасці «АРТ-партал», конкурс сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў «АРТ-Акадэмія». Фестываль праводзіцца ў мэтах грамадзянска-патрыятычнага і мастацка-эстэтычнага выхавання моладзі, падтрымкі творчых ініцыятыў. Арганізатарамі фестывалю з'яўляюцца Міністэрства адукацыі і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

2014-04-14

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ