Інтэрактыўным тэатральным прадстаўленнем «СПАЙС: хто каго?!» скончыўся тэматычны тыдзень «СПАЙС ― ВОСЬ ВАМ І сп«АЙ!»с» для студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнатах універсітэта

У форме інтэрактыўнага спектакля гледачы змаглі ўбачыць варыянты рашэння складаных сітуацый ва ўжыванні наркатычных сродкаў, прапусціць інфармацыю праз сябе і ўсвядоміць наступствы сваіх дзеянняў.

Арганізатарамі тыдня выступілі аддзел выхаваўчай работы з моладдзю, дэканаты факультэтаў, пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БарДУ, пярвічная прафсаюзная арганізацыя супрацоўнікаў БарДУ, гарадскі аддзел унутраных спраў г. Баранавічы, УАЗ «Баранавіцкі міжраённы наркалагічны дыспансер».

На працягу тыдня для студэнтаў універсітэта арганізатарамі праводзіліся:

  • ток-шоў «Пад грыфам «СМЯРОТНА»;
  • эстафета меркаванняў «Спайс ― вось вам і «АЙ!» з удзелам  загадчыка УАЗ «Баранавіцкі міжраённы наркалагічны дыспансер» Ю.В.Наўроцкага;
  • адкрыты мікрафон з удзелам загадчыка паліклінікі УЗ «Баранавіцкі міжраённы наркалагічны дыспансер» М.А.Шыльковай;
  • відэалекторый з удзелам старшага ўпаўнаважанага аддзялення па наркакантролю і процідзеянню гандлю людзьмі, ст. лейтэнанта С.А.Буталевіча;
  • адкрытыя маладзёжныя пляцоўкі;
  • дыскатэка «Ганаруся сабой ― я абраў ЗЛЖ»;
  • форум-тэатр «Спайс: хто каго?!».

Тэматычны тыдзень праводзіўся з мэтай прафілактыкі ўжывання наркатычных сродкаў сярод навучэнцаў і супрацоўнікаў БарДУ, прапаганды здаровага ладу жыцця, каштоўнасцяў здароўя, арганізацыі вольнага часу студэнтаў.

2014-04-14

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ