У рамках работы клуба «Маладая сям'я» адбыўся выязны дыспут «Грамадзянскі шлюб: «за» ці «супраць»?», які праводзіўся на базе аддзела ЗАГС г. Баранавічы

У наш час сямейныя адносіны ўсё часцей вызначаюцца паняццем «грамадзянскі шлюб». Што гэта такое: рэпетыцыя сямейнага жыццё ці даніна модзе? Байкот заканадаўства ці боязь зарэгістраванага шлюбу? Добра гэта ці дрэнна з юрыдычнага, бытавога, маральнага пунктаў погляду? Думкі адрозніваюцца…

Каб знайсці адказы на гэтыя і іншыя пытанні, педагогі-псіхолагі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю арганізавалі выязны дыспут «Грамадзянскі шлюб: «за» ці «супраць»?» з удзелам вядучага спецыяліста аддзела ЗАГС г. Баранавічы Бесан Святланай Аляксандраўнай і настаяцелем царквы Святых Жонак-Міраносіц айцом Канстанцінам.

У час сустрэчы ўдзельнікі спрабавалі вызначыцца з паняццем, што ж такое «грамадзянскі шлюб», ці патрэбен ён сёння, чаму людзі выбіраюць менавіта яго, а таксама атрымаць адказы на некаторыя хвалюючыя пытанні. Як і калі падаваць заявы ў ЗАГС? Якія дакументы патрабуюцца пры падачы заявы? Па якіх прычынах можа быць адмоўлена ў грамадзянскай рэгістрацыі? Як праходзіць цырымонія шлюбу?

Айцец Канстанцін растлумачыў усім прысутным, у чым істотнае адрозненне і ці ёсць падабенства паміж Таінствам Вянчання ў Царкве і дзяржаўнай рэгістрацыі шлюбу, як неабходна падрыхтавацца да шлюбу, цi трэба вянчацца адразу пасля рэгістрацыі шлюбу і інш., а таксама выказаў сваю пазіцыю наконт грамадзянскага шлюбу: «…Царква глядзіць на шлюб не як на саюз псіхалагічна сумяшчальных людзей, а як на подзвiг, на школу кахання. І калі ўжо ты вырашыў злучыцца з чалавекам, то павінен гэту школу прайсці да канца».

Пад канец сустрэчы студэнтам былі прапанаваны да прагляду відэаролікі самых яркіх, арыгінальных выязных цырымоній шлюбаў, якія праводзiў аддзел ЗАГС г. Баранавічы.

Кожнаму ўдзельніку сустрэчы былі ўручаны тэматычныя рэкламныя каталогі «Вяселле. Свята. Урачыстасць», у якіх дэталёва выкладзены поўныя комплексы святочных паслуг, якія аказваюцца ў нашым горадзе.
Студэнты ўніверсітэта выказалі велізарную падзяку за арганізацыю дадзенага мерапрыемства супрацоўнікам аддзела выхаваўчай работы з моладдзю!!!

P.S. ПОМНІЦЕ: Калі кахаеце, спытайце сябе – ці той гэта чалавек, з якім вы хочаце мець сям'ю? А калі адкажаце – пачынайце дзейнічаць. Калі кахаеце, будзьце ўпэўнены, усё атрымаецца! Жывіце поўным жыццём. Кахайце ўсім сэрцам. І нічога не бойцеся!!!

2014-04-16

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ