На базе Лядовага палаца прайшла выстава-кірмаш «Здароўе-2014»

07.04.2014 на базе Лядовага палаца прайшла выстава-кірмаш «Здароўе-2014». Урачыстае адкрыццё правёў намеснік старшыні гарвыканкама Дзмітрый Касцюкевіч.

Удзел у гэтым мерапрыемстве прымалі і студэнты БарДУ . Значнай падзеяй мерапрыемства стаў удзел чэмпіёна сочынскай алімпіяды па фрыстайле Антона Кушніра . Ён сустрэўся са студэнтамі універсітэта і распавёў аб імклівым развіцці абранага ім віду спорту.

Алімпійскі чэмпіён высока ацаніў умовы, у якіх займаюцца баранавіцкія спартсмены: яго першыя трэніроўкі праходзілі ў значна больш сціплых умовах.
У рамках Сусветнага дня здароўя студэнты таксама прынялі ўдзел у спаборніцтвах па баскетболе, тэнісе настольным, гіравым спорце, у якіх занялі прызавыя месцы.

2014-04-16

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ