Вакалісты народнай студыі эстраднай песні «Талент» аддзела культуры і творчасці БарДУ вярнуліся з дыпломамі з міжнароднага конкурсу

Конкурс рэгіянальнай рускай песні, у якім прынялі ўдзел больш за 30 студэнтаў польскіх і беларускіх устаноў вышэйшай адукацыі, праходзіў на базе Інстытута ўсходнеславянскай філалогіі Беластоцкага ўніверсітэта (Польшча ) . Рэктар гэтага ўніверсітэта ў час адкрыцця мерапрыемства адзначыў, што рэгіянальны конкурс не толькі прыцягвае польскіх студэнтаў да вывучэння рускай мовы, але і спрыяе развіццю і падтрымцы культурных сувязяў з гарадамі і абласцямі Беларусі.

Кіраўнік дэлегацыі, начальнік аддзела культуры і творчасці БарДУ Ганна Грэзе распавяла, што ўдзельнікі народнай студыі эстраднай песні «Талент» ужо ў другі раз прадстаўлялі наш універсітэт на гэтым мерапрыемстве. Так, у гэтым годзе пакарыць Польшчу паехалі студэнты інжынернага факультэта Аляксандр Панькоў і Раман Жанкевіч і студэнтка факультэта славянскіх і германскіх моў Таццяна Берташ.

Раманс «Малітва», выкананы Раманам Жанкевічам, не пакінуў журы абыякавым: студэнт інжынернага факультэта атрымаў дыплом лаўрэата ІІI ступені. Аляксандр Панькоў быў узнагароджаны спецыяльным прызам і дыпломам ўдзельніка, дыплом удзельніка 2-га рэгіянальнага конкурсу рускай песні атрымала і Таццяна Берташ.

Яшчэ раз віншуем вакалістаў народнай студыі «Талент» з годным выступленнем  на міжнародным конкурсе.

2014-05-05

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ