З 6 па 8 мая ў БарДУ прайшоў VII Міжнародны студэнцкі форум «Свет Вялікай Перамогі»!

Арганізатарамі форума выступілі:

  • Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;
  • Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт;
  • Баранавіцкі гарадскі выканаўчы камітэт;
  • Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт;
  • Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт;
  • Баранавіцкае аддзяленне беларускай чыгункі ― ДОЦ «ІСА».

3 дні былі напоўнены рознымі адукацыйнымі, спартыўныміі і забаўляльнымі мерапрыемствамі:

  • гульні і трэнінгі;
  • інтэлектуальная тэматычная шоў-праграма «Ўніверсітэцкае Што? Дзе? Калі?»;
  • праца секцый «Твары вайны», «Чалавек і вайна», «Калабарацыянізм у гады Вялікай Айчыннай вайны» і інш.;
  • тэматычная сустрэча ўдзельнікаў форума з рэктарам універсітэта В.І.Качурка «Я мару стаць лідарам» на базе ДАЦ «ІСА»;
  • песенны марафон «Дзякуй Вам!»;
  • конкурс караоке «Дзякуй за мірнае неба!»;
  • святочная дыскатэка;
  • ваенна-патрыятычная гульня «Паланіца» і інш.

За гэты час кожны са 150 удзельнікаў з 8 універсітэтаў Беларусі і Расіі (БарДУ, БДУ, ПалесДУ, БДТУ, МДУ ім. А.А.Куляшова, БГНІУ (Белгарад), ТГПУ ім. Л.Н.Талстога (Тула), УГЭУ (Екацярынбург)) паспеў прачуць важнасць не толькі самай перамогі, але і памяці пра яе.

2014-05-13

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ