Традыцыйны месяц валанцёрства прайшоў у горадзе Баранавічы і БарДУ

Май традыцыйна лічыцца месяцам валанцёрства, часам рабіць дабро і дапамагаць людзям. І гэты год не стаў выключэннем. Штогод 8 мая адзначаецца дзень нараджэння Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца. І гэты год не стаў выключэннем. У гэты выдатны дзень на плошчы ім. Леніна горада Баранавічы праходзіла піяр-акцыя, прысвечаная 151-й гадавіне Чырвонага Крыжа. У гэтай акцыі прынялі ўдзел валанцёры розных устаноў адукацыі, і студэнты-валанцёры ўстановы адукацыі "Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт" былі ў першых шэрагах!

На працягу ўсёй акцыі на цэнтральнай плошчы горада Баранавічы працавалі валанцёры, якія прапанавалі прыняць удзел у бяспройгрышнай латарэі. Сабраныя сродкі ад куплі латарэйнага квітка пойдуць на дапамогу тым, каму яна патрабуецца.
Напрыканцы акцыі студэнты-валанцёры аб'ядналіся і правялі цікавы флэш-моб, які прыцягнуў увагу шматлікіх гараджан і гасцей нашага горада.  У завяршэнне танца прагучаў гімн Чырвонага Крыжа і былі запушчаны белыя шары ў неба.

Велізарную падзяку хочацца выказаць студэнтам нашага ўніверсітэта, якія прынялі актыўны ўдзел у дадзеным мерапрыемстве.

2014-05-16

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ