Спецыяльны прыз заваявала крэатыў-каманда факультэта эканомікі і права

Фестываль «З днём нараджэння, БарДУ!» адбыўся на мінулым тыдні ў канцэртна-актавай зале. Гэта было свята, якое не толькі падвяло вынікі працы крэатыў-каманд за год у фармаце творчага праекта «Лепшая крэатыў-каманда БарДУ», але і адкрыла цыкл мерапрыемстваў, прымеркаваных да 10-годдзя ўніверсітэта. Студэнты крэатыў-каманд факультэтаў: ІФ — «Гаечкі», ФПП — «6 +1» , ФСіГМ — «VIP» , ФЭП — « Камbyйнёры», — парадавалі гледачоў сваімі творчымі выступленнямі. Яны прадставілі творчыя візітоўкі-прывітанні, а таксама павіншавалі родны ўніверсітэт з надыходзячым днём нараджэння.

Кульмінацыяй свята стала ўзнагароджанне ўдзельнікаў падзякамі, якія студэнтам ўручыла першы прарэктар Таццяна Якубовіч. Аўтарам творчага праекта «Лепшая крэатыў-каманда БарДУ», начальнікам аддзела культуры і творчасці Ганнай Грэзе быў заснаваны спецыяльны прыз «За самае арыгінальнае творчае віншаванне БарДУ» — сертыфікат на суму 700 тыс. бел. руб. , які па аднадушным рашэнні гледачоў і журы быў уручаны крэатыў-камандзе ФЭП « КамBYнёры » за відэакліп-віншаванне «БарДУ — ты са мной заўсёды да канца...»

Дзякуем ўсім крэатыў-камандам за падоранае свята! Жадаем паспяхова здаць летнюю сесію!

2014-05-22

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ