З 5 па 31 мая на тэрыторыі Брэсцкай вобласці прайшла штогадовая інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Брэстчына без тытуню!»

Асноўная мэта дадзенай інфармацыйнай кампаніі – павышэнне інфармаванасці па праблеме тытунекурэння, добраахвотная адмова ад курэння і зніжэнне колькасцi людзей, якія кураць, прапаганда здаровага ладу жыцця. Чарговы раз актыўны ўдзел у акцыі прыняў і наш універсітэт. Аддзелам выхаваўчай работы з моладдзю сумесна з факультэтамі ўніверсітэта былі арганізаваны і праведзены акцыі «Памяняй цыгарэту на цукерку», «Забі на цыгарэту», тэматычныя лекцыі «Ці ўсё вы ведаеце пра курэнне?», «Курэнне – шкодная звычка XXI стагоддзя», круглыя сталы «Жыццё без тытуню», «Абаронім тых, хто побач, ад тытунёвага дыму», гутаркі «Курэнне: міфы і рэальнасць», «Стаць незалежным ад курэння», дыспуты «Курэнне ці здароўе», «Дым, які адбірае здароўе», ток-шоў «Наступства цыгарэты», «Курыць – здароўю шкодзіць», мультымедыйныя прэзентацыі «Мы супраць курэння», «Тваё здароўе – у тваіх руках», бліц-апытанне «Скажам курэнню НЕ!», ролевая гульня «Суд над тытунём», конкурсы малюнкаў «НЕ тытуню!», плакатаў «Перавагі чалавека, які не курыць» і інш.

Барацьба з тытунекурэннем – гэта барацьба за здароўе не толькі тых, хто курыць, але і людзей, якія акружаюць курыльшчыка, барацьба за здароўе ўсяго грамадства. Будзьце разумнымі, устрымайцеся ад курэння!

2014-06-03

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ