Віншуем пераможцаў «АРТ- АКАДЭМІІ - 2014»

Віншуем кіраўніка студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва аддзела культуры і творчасці, старшага выкладчыка кафедры тэхналогіі і выяўленчага мастацтва Капузу Леаніда Рыгоравіча, а таксама загадчыка кафедры тэхналогіі і выяўленчага мастацтва - Квятко Зою Мікалаеўну і выкладчыкаў кафедры факультэта педагогікі і псіхалогіі з ПЕРАМОГАЙ на VII Рэспубліканскай выставе сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі «АРТ-АКАДЭМІЯ-2014».

Скарбонка дасягненняў універсітэта папоўнілася дыпломам Гран-пры «За лепшую арганізацыю рэгіянальнай выставы» і сямю дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у розных намінацыях выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Так трымаць!

2014-06-11

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ