Падведзены вынікі штогадовага конкурса «Лепшы куратар БарДУ 2013/2014 навучальнага года»

Пераможцам конкурсу стала МАХАМЕД ЛАРЫСА МІКАЛАЕЎНА, куратар групы ТС-21, выкладчык, адказны за выхаваўчую работу, загадчык лабараторыяй тэхналогіі харчовых прадуктаў факультэта педагогікі і псіхалогіі.

Фіналістамі конкурса сталі:

  • АНТОНЕНКА НАТАЛЛЯ ПЯТРОЎНА, выкладчык факультэта эканомікі і права, ― «За істотныя дасягненні ў развіцці інстытута куратарства, пошук і ўкараненне новых формаў работы ў рамках грамадзянскага і патрыятычнага выхавання студэнтаў групы М-32»;
  • КІЦУН ІВАН КАНСТАНЦІНАВІЧ, выкладчык інжынернага факультэта, ― "За істотныя дасягненні ў развіцці інстытута кураторства, пошук і ўкараненне новых формаў сацыяльна-педагагічнага і псіхалагічнага суправаджэння студэнтаў групы ТМ-21»;
  • МАЙСЮК ВОЛЬГА МІКАЛАЕЎНА, выкладчык факультэта славянскіх і германскіх моў, ― «За істотныя дасягненні ў развіцці інстытута куратарства, пошук і ўкараненне новых формаў працы ў рамках арганізацыі пазавучэбнай дзейнасці студэнтаў групы ІЯ-11»;
  • ТРУС АЛЕНА МІКАЛАЕЎНА, выкладчык факультэта эканомікі і права, ― «За стварэнне спрыяльнага выхаваўчага асяроддзя і фармаванне здаровага ладу жыцця ў студэнтаў групы ЭТ-11».

Пераможца конкурсу ўзнагароджаны дыпломам і грашовай прэміяй у памеры 1,5 акладу, фіналісты конкурсу ― дыпломамі і і грашовай прэміяй у памеры 1 акладу!

Віншуем пераможцу і фіналістаў конкурса “Лепшы куратар БарДУ”!!!

2014-07-01

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ