Двухдзённы адукацыйны семінар «Ты – стараста» правялі педагогі-псіхолагі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю

Быць старастам групы – гэта адказнае заданне, але як справіцца з ускладзенымі абавязкамі? Хто такі стараста групы? Што ўваходзіць у круг яго абавязкаў? Як знайсці агульную мову з групай і паспяваць рабіць усё, што запланаваў?

Мы, педагогі-псіхолагі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю, упэўнены, што кожны «новаспечаны» стараста задаваў сабе гэтыя пытанні неаднаразова. Ведаючы спектр асноўных праблем, з якімі сутыкаецца старасты-першакурснікі, мы арганізавалі  двухдзённы адукацыйны семінар «Ты ― стараста», праграма якога была напоўнена самай карыснай і актуальнай інфармацыяй, так неабходнай пачынаючым старастам сёння.

На трэнінгу з элементамі псіхадыягностыкі «Кодэкс старасты: 12 правіл добрага кіраўніка» ў лідараў 1-га курса з'явілася магчымасць пазнаёміцца адзін з адным і заявіць пра сябе, даведацца пра свае індывідуальна-псіхалагічныя асаблівасці, адпрацаваць навыкі разумення іншых людзей, а таксама ўзаемаадносін з аднагрупнікамі.

Кульмінацыйным момантам семінара «Ты — стараста» стаў канструктыўны дыялог студэнтаў 1-га курса са старастамі старэйшых курсаў: Піліпчук Ганнай, старастай групы ПП-31; Валчком Раманам, старастам групы ДП-31; Чудук Ганнай, старастай групы ІСТ-21 і Мохавай Дар'яй, старастай групы ІСТ-22.

Р.S. Паважаныя старасты-2014! Педагогі-псіхолагі віншуюць Вас з уступленнем на пасаду, якая дапаможа сфармаваць пачуццё адказнасці, эмпатыі, развіццё арганізатарскіх здольнасцяў і лідарскіх якасцяў! Добрых вам аднагрупнікаў, выкладчыкаў, якія Вас разумеюць, і паспяховай здачы сесіі!

2014-10-06

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ