.

«Вера без спраў мёртвая»

Такой была тэматыка сустрэчы настаяцеля храма святога благавернага князя Аляксандра Неўскага айца Віталiя са студэнтамі-сіротамі і дзецьмі з ліку дзяцей-сірот, пакінутых без апекі бацькоў, у рамках работы клуба «У крузе сяброў». Арганiзатарамi мерапрыемства выступiлi педагогі сацыяльныя аддзела выхаваўчай работы з моладдзю.

Студэнты былі не проста ўважлівымі слухачамі, але і ўдзельнікамі гутаркі-дыскусіі. Асновы духоўнасці і маральнасці закладваюцца ў юным узросце. У час сустрэчы ўзнімаліся пытанні аб учынках людзей, аб свабодзе выбару і інш.

У канцы гутаркі айцец Віталiй раздаў кожнаму ўдзельніку буклеты і брашуры, а ўдзельнікі сардэчна падзякавалі святара за добрыя словы пажадання і падтрымкі ва ўсіх іх распачынаннях і здзяйсненнях.

«Вера без спраў мёртвая» «Вера без спраў мёртвая»
2014-10-14