Выязны дыспут «Самая прыгожая жанчына - жанчына з дзіцем на руках» адбыўся ў рамках работы клуба "Маладая сям'я"

Няма нічога святлейшага, чым радасць мамы, якая схілілася да дзіцяці. Няма любві мацней за матчыну, пяшчоты, далікатнейшай за ласку і клопаты матчыны, няма трывогі трывожней бясконцых бяссонных начэй і несамкнутых вачэй матчыных.

14 кастрычніка ў Беларусі адзначаюць важнае свята – Дзень маці.

Дзяржаўная палітыка нашай краіны ў стаўленні да маці адназначная. У рэспубліцы робіцца ўсё для таго, каб жанчыны змаглі ўвасобіць сваё прызначэнне — выгадаваць і выхаваць здаровых і шчаслівых дзяцей.

З мэтай фарміравання ў моладзі пазітыўнага стаўлення да шлюбу і сямейнага жыцця, адказнага бацькоўства, установак на стварэнне поўнай, духоўна і фізічна здаровай сям'і на базе бібліятэкі (чытальнай залы новых паступленняў) адбыўся выязны дыспут "Самая прыгожая жанчына – жанчына з дзіцем на руках", прысвечаны Дню маці ў рамках работы клуба "Маладая сям'я".

Дыспут даў магчымасць удзельнікам клуба паглядзець на сваіх выкладчыкаў з іншага боку – яны проста МАМЫ, БАБУЛІ з велізарным жыццёвым вопытам і вялікімі любячымі сэрцамі.

Перад студэнтамі 1-га курса факультэта педагогікі і псіхалогіі (групы ДА-11, ОТІ-11) і факультэта славянскіх і германскіх моў (групы БІЯ-11) выступілі: Трысцень Клаўдзія Сямёнаўна, дацэнт кафедры дашкольнай і музычнай адукацыі, Дубешка Наталля Рыгораўна, загадчык кафедры дашкольнай і музычнай адукацыі, Дробат Анжэла Тадэвушаўна, педагог сацыяльны аддзела выхаваўчай работы з моладдзю, Аляксеева Анастасія, студэнтка 3-га курса інжынернага факультэта. Кожны падзяліўся сваёй жыццёвай гісторыяй і досведам. І ва ўсіх вынік адзін – трэба змагацца за прызнанне права нарадзіцца кожнаму чалавеку, не пасаваць перад цяжкасцямі, супрацьстаяннямі і няўдачамі, якія могуць сустрэцца на жыццёвым шляху.

Арганізатары дадзенага мерапрыемства педагогі-псіхолагі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю выяўляюць велізарную падзяку бібліятэкару сектара чытальнай залы Шчэрбе Таццяне Вадзімаўне за цеснае ўзаемадзеянне і арганізацыю выставы мастацкай і навуковай літаратуры па сямейнаму выхаванню і планаванню сям'і.

P.S. Дарагія дзяўчаты і жанчыны!!! Вам Бог даручыў галоўную місію на Зямлі – быць маці. Нясіце ж яе годна. Бо гэта такая адказнасць, дайце сваім дзецям магчымасць убачыць гэты свет і палюбіць сваю МАМУ!!!

2014-10-17

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ